Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Варшаўскія галадоўнікі заклікалі А.Казуліна спыніць галадоўку


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Удзельнікі эстафэтнай галадоўкі салідарнасьці з Аляксандрам Казуліным у Варшаве заклікалі экс-кандыдата на пасаду прэзыдэнта спыніць галадоўку. Даведаўшыся пра тое, што спадар Казулін у няволі штодня слухае Свабоду, яны вырашылі зрабіць гэта праз наша радыё.

Гаворыць ініцыятар варшаўскай акцыі, былы студэнт БДУ Ігар Крыштон:

(Крыштон: ) “Я думаю, што да майго закліку далучацца і студэнты 80-х гадоў, і цяперашнія студэнты БДУ. Аляксандар, мы заклікаем цябе, спыняй галадоўку! Тваё жыцьцё, тваё здароўе яшчэ патрэбныя Беларусі, беларускаму народу. Людзі ўражаныя тваёй сьмеласьцю, адвагай, вытрымкай. Спыняй! Трэба жыць, вытрымаць усё гэта, каб далей ужо на волі змагацца за свабоду. Я думаю, што гэты час не далёка”.

Каля будынку амбасады Беларусі ў Варшаве ўдзельнікі акцыі заявілі таксама, што далучаюцца да кампаніі “Напішы Казуліну ліст” і будуць прасіць беларусаў і палякаў зрабіць гэта.
XS
SM
MD
LG