Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці цяжка людзям плаціць за камунальныя паслугі?


Альгерд Невяроўскі, Менск Якое яшчэ падвышэньне цэнаў здольны вытрымаць сямейны бюджэт беларусаў? Пра гэта ў жыхароў менскага раёну Трактарны завод пытаўся сёньня наш карэспандэнт.

(Спадарыня: ) “Я вытрымаю, бо жыву адна”.

(Спадарыня: ) “Цяжка, бо зарплата невысокая”.

(Спадарыня: ) “Ня цяжка, нармальна”.

(Пэнсіянэрка: ) “Мы пэнсіянэры так выкручваемся – з пэнсіі выплачваем. Заўсёды рэгулярна плацім. На харчаваньне ўсё ідзе. А калі купіць нейкую рэч, то трэба эканоміць на харчах”.

(Рабочы: ) “Цяжка, вельмі вялікая пеня ідзе, калі да 15-га не заплаціў. А ў мяне зарплата толькі 28-га”.

(Спадарыня: ) “Цяпер мне вельмі цяжка, бо заробку не атрымліваю зь верасьня”.

(Спадарыня: ) “Я працую, і муж, і дзеці. Так што мы не адчуваем нагрузкі. Але не хацелася б, каб павышалі цэны на ваду і электрычнасьць”.

(Спадар: ) “Мне пакуль гэта ня страшна”.

(Карэспандэнт: ) “Ці цяжка вам плаціць за камунальныя паслугі? І якое падвышэньне цэнаў здольны вытрымаць ваш сямейны бюджэт?”

(Спадар: ) “Самае вялікае – 1-2%”.

(Спадарыня: ) “У мяне маленькая зарплата, і для мяне цяжка. Калі падвысяць плату, будзе вельмі складана”.

(Спадар: ) “Цяжка, высокія цэны. У мяне аднапакаёўка, то яшчэ нічога. А калі трохпакаёвая на 4–5 чалавек, то непасільна”.

(Спадарыня: ) “Сямейны бюджэт такі, што працавала 38 гадоў, атрымала 260 тысяч – і жыві як хочаш. А калі чалавек адзінокі, вельмі цяжка пражыць. А трэба ж і харчавацца. Дзе ж яно хапае? Камунальныя паслугі вельмі дарагія. Вось цяпер заплаціла 40 тысяч”.

(Спадар: ) “За кватэру плаціць няцяжка. У нас усе працуюць і маці– пэнсіянэрка”.

(Спадар: ) “Мой сямейны бюджэт можа вытрымаць любыя цэны, бо я атрымліваю добра. А людзі крыўдуюць, што цэны растуць і няма чым плаціць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG