Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Казулін стаў кумірам для людзей, якія не захацелі стаць на калені перад дыктатарам Лукашэнкам”


Радыё Свабода Агляд званкоў на "Свабоду" за пятніцу, 17 лістапада. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон “Свабоды” 266-39-52. Тэлефануйце, дзяліцеся навінамі, а таксама выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў ў Беларусі і сьвеце. Тэлефон "Свабоды" – гэта вольны мікрафон. Права выказацца мае кожны. Нам таксама можна дасылаць смс-паведамленьні. Нумар мабільнай сувязі 8-029-391-22-24.

(Марыя Бартось, в. Квасоўка: ) “Добры дзень, Радыё Свабода! Я хачу сёньня падзякаваць Галіне Аляксандраўне за словы: “У горле стануць лукашыстам гэтыя парадкі, якія яны над людзьмі твораць”. Сёньня Казуліна душаць у турме ні за што, ні за што! А дзе ж узяліся грошы і чые гэта грошы? Гэта за нашыя грошы паставілі такую школу і пасадзілі самых выбраных дзяцей. І пры тым Лукашэнка пасадзіў у гэтую школу вучыць сваю ўнучку. Ага! А за чые грошы?! За нашыя! Божа мой, сорак гадоў адпрацавалі і нічога не заслужылі. У горле гэта вам усё стане, лукашысты! Проста невыносна!”

(Спадар: ) “Гэта праўда было сказана: “Я яго знайшоў на памыйцы”. Рэктар унівэрсытэту лез ва ўладу дастаткова хамскім спосабам. Трэба ж прафэсар!.. А цяпер няхай атрымае прывесак да сапраўднай вышэйшай адукацыі. Розуму набярэцца... Ён, бачыце Вы, галадае! Сьмешна! Гэта ж не Махатма Гандзі, галадуха якога зьмяніла рэжым у каляніяльнай Індыі!”

(Спадар:) “Наконт прафэсара Казуліна. Ён ня проста апазыцыянэр. Ён стаў сымбалем мужнасьці, сымбалем адважнасьці, кумірам людзей, якія не захацелі стаць на калені перад дыктатарам Лукашэнкам. Думаю, што дачакаемся, калі вышэйназваныя Аляксандры памяняюцца месцамі”.

(Хведар Семяняка: ) “Лічу, што пастаўленыя цяпер на Радыё Свабода пытаньні аб плаце за камунальныя паслугі заўчасныя. Гэтыя пытаньні трэба паўтарыць пасьля 10 лютага 2007 году. На той момант яно будзе значна больш актуальным”.
XS
SM
MD
LG