Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вільня: “За нашу і вашу Ніву”


Радыё Свабода Адбылася вечарына, прымеркаваная да сотых угодкаў незалежнага тыднёвіка “Наша Ніва”.

Ініцыятарамі імпрэзы стаў Эўрапейскі Гуманітарны Ўнівэрсытэт. “Нашу Ніву” прадстаўлялі галоўны рэдактар Андрэй Дынько, ягоны намесьнік Андрэй Скурко і фатограф “НН” Андрэй Лянкевіч.

Напачатку студэнты-беларусісты ЭГУ паказалі літаратурна-мастацкую кампазыцыю й вялікае слайд-шоў “Вандроўкі па нашаніўскіх мясьцінах Вільні”, а таксама прасьпявалі песьню на верш Янкі Купалы, прысьвечаны “Нашай Ніве”.

Зь вітальным словам па-беларуску да прысутных зьвярнуўся рэктар ЭГУ акадэмік Анатоль Міхайлаў. З прамовамі выступілі й былы міністар замежных спраў Беларусі Пятро Краўчанка, амбасадар Ірляндыі ў Літве, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі Літвы, Беларусі, Польшчы і Ўкраіны, а таксама ўдзельнікі круглага стала “Праблемы міжкультурнай камунікацыі”, што гэтымі днямі праходзіць на Катэдры беларусістыкі Віленскага пэдагагічнага ўнівэрсытэту.

Падчас вечарыны быў прэзэнтаваны сайт “Нашай нівы” -- адмысловы праект Катэдры беларусістыкі ЭГУ з фота-слайдамі Андрэя Лянкевіча пра падзеі 2006 году ў Беларусі.

Наладжана было й адкрыцьцё фотавыставы Дзяніса Раманюка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG