Лінкі ўнівэрсальнага доступу

100 год “Нашай Ніве”: “Каб сабрацца, трэба мець дазваленне…”


Зьміцер Падбярэскі, Менск Што такое свабода слова і саюзаў?

У №5 за 1907 год “Наша Ніва” друкуе працяг артыкулу пад назвай “Аб свабодах”, які й сёньня гучыць для Беларусі вельмі актуальна: “Калі народ мае свабоду слова, то ён павінен мець можносць карыстаць з гэтай свабоды і дзеля таго сабірацца свабодна на сходы, сабрання, на каторых голасна, перад усімі людзьмі, можна былобы казаць, што трэба. Так яно і робіцца у свабодных краёх. Напрыклад у Англіі кожны чалавек, калі ён нешта прыдумаў і здаецца яму, што гэта добра, — кожны мае права сабраць сход і павесці сваю гутарку. І ніхто не перашкодзіць яму ў гэтым, паліця да яго не прычэпіцца, а калі народ сабраўся у якой кватэры, то ні водзін паліцэйскі ня войдзе туды. — А ў нас? Каб сабрацца, трэба мець дазваленне ад паліці, толькі дастаць яго трудна: ня кожнаму даюць. На сабраннях у нас сядзіць паліцэйскі і слухае, хто што кажэ. Як яму нешта не спадабаецца, то разгоніць сабранне, ды ешчэ арыштуе аратора. Калі ж сабярэцца колькі людзей без дазвалення, то зараз прыляціць паліця ды ўсіх, як ест, і павядзе ў турму. Вось якая у нас свабода! Калі ня можна людзям свабодна збірацца ды свабодна гаварыць, то надта трудна згаварыцца, што рабіць, якіе устроіць парадкі, каб народу свабадней жылося. Ня можна у нас злучацца і ў саюзы, ў таварыства, калі на тое ня будзе сагласу начальства… Дзеля таго і павінны мы цьвёрда трэбоваць ешчэ свабоды сходаў і свабоды саюзоў”.
XS
SM
MD
LG