Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя салідарнасьці: у Менску зьявілася “дрэва жаданьняў”


Любоў Лунёва, Менск У часе разгону акцыі салідарнасьці на сталічным чыгуначным вакзале паралельна ў Менску адбывалася яшчэ адна моладзевая акцыя. Недалёка ад будынку Нацыянальнай бібліятэкі на дрэве, якое пасадзіў Аляксандар Лукашэнка, зьявіліся плякаты і стужкі з пажаданьнямі.

На стужках юнакі і дзяўчаты напісалі: “Свабоду палітвязьням”, “Марым, каб Беларусь была свабоднай”, “Свабоду слова”, “Свабоду веравызнаньня”. Удзельнікі акцыі патлумачылі, што такім чынам вырашылі рэабілітаваць дрэва і зрабіць яго дрэвам жаданьняў.



Супрацоўнікі міліцыі Першамайскага раёну затрымалі 8 чалавек ля станцыі мэтро “Ўсход”, калі яны толькі зьбіраліся на акцыю. Пакуль затрыманых везьлі ў міліцыю, іншыя актывісты зладзілі акцыю. Мінакам ідэя ўпрыгожваньня дрэва спадабалася. Яны выказвалі маладым людзям словы падзякі.

У Кастрычніцкім раёне міліцыі знаходзяцца 12 чалавек, якіх затрымалі ў часе разгону акцыі на чыгуначным вакзале.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG