Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску затрымалі трох удзельнікаў акцыі салідарнасьці


Радыё Свабода, Віцебск Мясцовая моладзь сабралася сёньня а 18-й гадзіне каля помніка Ўладзімеру Караткевічу. Хлопцы і дзяўчаты запалілі сьвечкі і зьбіраліся прасьпяваць гімн “Магутны Божа”, калі да іх падышлі міліцыянты.

Напачатку міліцэйскі патруль пацікавіўся, што адбываецца, і пакінуў моладзь. Аднак неўзабаве зьявіліся супрацоўнікі Кастрычніцкага райаддзелу міліцыі на чале з начальнікам аддзелу аховы правапарадку Аляксеем Шаховічам.

У прысутных пачалі правяраць дакумэнты і перапісваць асабістыя зьвесткі. Мясцовага праваабаронцу Леаніда Сьвеціка, журналіста радыё “Рацыя” Вадзіма Баршчэўскага і старшыню абласной арганізацыі Партыі БНФ Кастуся Смолікава затрымалі, бо у іх не было з сабою пашпартоў.

Цяпер затрыманыя даюць тлумачэньні ў Кастрычніцкім РАУС.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG