Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкія фільмы – на экранах кінатэатраў Гомелю


Радыё Свабода, Гомель Сёньня ў гомельскім кінатэатры імя Калініна а 18-й гадзіне паказам фільму-прыпавесьці “Бляшаны барабан” пачаўся фэстываль нямецкага кіно.

Да арганізацыі фэстывалю прычыніліся кінапрадпрыемства “Кінатаўр”, Інстытут імя Гётэ пры амбасадзе Нямеччыны ў Рэспубліцы Беларусь і гомельскі кінаклюб “Ілюзіён”.

Як паведамляюць у прадпрыемстве “Кінатаўр”, да канца лістапада у трох найбольшых кінатэатрах Гомелю гараджане змогуць паглядзець дзевяць вядомых кінастужак нямецкіх рэжысэраў, у прыватнасьці Мурнаў, Шлендорфа, Вэндэрса, Рэйнля.

За дэкадай кіно Нямеччыны ў Гомелі распачнуцца фэстывалі кінафільмаў Швэцыі, Індыі, Вялікай Брытаніі, Польшчы, Італіі. У прадпрыемства “Кінатаўр” на гэта дасягнута прынцыповая дамоўленасьць з амбасадамі згаданых краінаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG