Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні апячаталі машыну Анджэя Лісоўскага з Cаюзу палякаў


Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня на чарговым допыце ў Гарадзенскай абласной управе КДБ у сьледчага Віктара Ражка быў сябра Саюзу палякаў Анджэй Лісоўскі. Ён застаецца падазраваным у крымінальнай справе аб кантрабандзе наркотыкаў.

Адбыўся агляд машыны Анджэя Лісоўскага і выняцьце зь яе рэчаў (у прыватнасьці, чахлоў), а таксама былі забраныя два аўтамабільныя люстэркі, у адным зь якіх, па вэрсіі сьледзтва, быў знойдзены наркотык.

Анджэя Лісоўскага зьдзівіла, што ягоны аўтамабіль апячаталі толькі цяпер. Ён зьвярнуў увагу сьледчага на тое, што ў машыне, калі яна была затрыманая на мяжы, быў новы акумулятар, але цяпер у ёй знаходзіцца іншы.

29 кастрычніка на КПП “Прывалка” на беларуска-літоўскай мяжы быў затрыманы аўтамабіль “Аўдзі”, якім кіраваў Анджэй Лісоўскі і ў якім, апроч кіраўніцы Саюзу палякаў (не прызнаванага ўладамі) Анжалікі Борыс, знаходзілася таксама яе калега Тэрэза Селівончык. Пры аглядзе машыны ў люстэрку быў знойдзены амфэтамін.
XS
SM
MD
LG