Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэхі і беларусы зьбіраюцца на акцыю салідарнасьці ў Празе


Радыё Свабода Дзень салідарнасьці адзначаецца сёньня і ў чэскай сталіцы.

А 19-ай гадзіне вечара (20-ая паводле Менску) у цэнтры чэскай сталіцы, ля Клемэнтынуму, што непадалёку ад старажытнага Карлавага мосту, зьбіраюцца актывісты чэскай ініцыятывы “Svobodné Bělorusko”. Дзень салідарнасьці праводзіўся імі ў Празе ўжо некалькі разоў.

Таксама сёньня ў чэскай сталіцы пад бел-чырвона-белымі, чэскімі сьцягамі і сьцягам Эўрапейскага Зьвязу зьбіраюцца і беларускія студэнты, якія вучацца ў Празе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG