Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд Цэнтральнага раёну Менску не задаволіў пазову ПКБ


Радыё Свабода Судзьдзя назвала толькі нумары артыкулаў Грамадзянскага кодэксу, паводле якіх пазоў не задаволены, не ўдакладняючы матываў прынятага рашэньня.

Судовы пазоў быў накіраваны апазыцыйнай Партыяй камуністаў беларускай да лідэра праўладнай Камуністычнай партыі Беларусі, дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў Тацяны Голубевай і газэты гэтай партыі “Коммунист Беларуси”.

У ліпені сёлета газэта зьмясьціла вытрымкі з прамовы Голубевай падчас так званага аб’яднаўчага зьезду кампартыяў. Дэпутатка сьцьвярджала, што многія апазыцыйныя камуністы далучыліся да КПБ. Кіраўніцтва ПКБ палічыла гэтыя словы хлусьнёй і запатрабавала абвяржэньня.

Сябра ЦК ПКБ Сяргей Вазьняк гаворыць, што кіраўніцтва партыі, нягледзячы на вынік, задаволенае судовым працэсам. Працэс, паводле Вазьняка, вырашыў дзьве задачы: змусіў кіраўніцтва праўладнай кампартыі змоўкнуць пра так званы аб’яднаўчы зьезд, а таксама даў магчымасьць кіраўніцтву ПКБ атрымаць сфальшаваныя пратаколы сходаў па вылучэньні дэлегатаў на аб’яднаўчы зьезд.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG