Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бацькоў школьнікаў пакаралі “за зьдзек зь дзяржаўнай сымболікі”


Севярын Квяткоўскі, Менск Вучань салігорскай школы №4 Іван Шыла і ягоныя сябры Зьміцер Бараноўскі ды Андрэй Тычына – непаўналетнія. Таму камісія ў справах непаўналетніх, якая разглядала справу падлеткаў, пакарала ня іх, а іхных бацькоў. Усе яны аштрафаваныя на 3 базавыя велічыні, альбо на 93 000 рублёў кожная сям’я. Падлеткаў затрымалі ў будынку школы 20 кастрычніка.

Паводле аднаго зь фігурантаў справы Івана Шылы, усё адбылося на вачох у настаўнікаў:

(Шыла: ) “Тое, што Андрэй Тычына дакрануўся сьцягам да падлогі, зрабілася падставай, каб выклікаць міліцыю і затрымаць нас”.

(Карэспандэнт: ) “Да таго моманту, як вы не дакрануліся, нічога не было?

(Шыла: ) “Не, не”.

(Карэспандэнт: ) “А што вы рабілі?”

(Шыла: ) “Папросту махалі”.

Іван Шыла расказаў, што гэта не адзіны дзяржаўны сьцяг, які аказаўся ў руках хлопцаў:

(Шыла: ) “3 ліпеня па ўсіх гарадох Беларусі вывесілі гэтыя сьцягі. Мы правялі спэцапэрацыю – і зьнялі дзясяткі такіх, і такім чынам выкарыстоўвалі”.

У салігорскай школе №4 вучыцца трынаццацігадовы брат Івана – Ільля Шыла. Цягам апошніх двух гадоў братоў затрымлівала міліцыя дзясяткі разоў – за несанкцыянаваныя грамадзкія акцыі. Іван Шыла іранізуе з таго, як яны з братам паўплывалі на школьную статыстыку:

(Шыла: ) “Узровень злачыннасьці вырас на 400 працэнтаў за год. Толькі дзякуючы нам з братам”.

Сваю пазыцыю адносна грамадзкай дзейнасьці Івана Шылы сёлета агучыў старшыня раённага выканкаму Міхаіл Амельянчук:

(Амельянчук: ) “За 15 дзён рабі заяўку на акцыю. Ня зробіш – будзеш сядзець у клетцы. Зразумеў мяне?”

Размова адбылася ў чэрвені, калі Іван Шыла й шэраг іншых маладых актывістаў трымалі галадоўку супраць перасьледу не прызнанай уладамі арганізацыі “Малады фронт” і беларускіх палітзьняволеных.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG