Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці цяжка людзям плаціць за камунальныя паслугі?


Альгерд Невяроўскі, Менск Якое яшчэ падвышэньне цэнаў здольны вытрымаць сямейны бюджэт беларусаў? Пра гэта ў жыхароў менскага мікрараёну “Ўсход” пытаўся сёньня наш карэспандэнт.

(Пэнсіянэрка: ) “Ай, маё дзіцятка, ня ведаю! Мне ўжо 77 гадоў, але ж плачу – што рабіць?”

(Карэспандэнт: ) “А ці цяжка?”

(Пэнсіянэрка: ) “Вельмі. Плачу з пэнсіі. А за што жыць? Што ён мне 20 тысяч дабавіў, дык што гэта? А мне за кватэру плаціць больш за 100 тысяч”.

(Спадарыня: ) “Бюджэт ужо даўно не вытрымлівае. Вось бачыш: цягаю з рынку. Бо ў краме – мала што дорага – дык яшчэ й падманваюць. А камунальныя прыбаўляюць і прыбаўляюць. Вось ужо 60 тысяч за аднапакаёвую кватэру. Плюс электрычнасьць, плюс тэлефон. А даход усяго 250 тысяч. І жыві як хочаш”.

(Спадар: ) “Я думаю, што паслугі аплачваюцца столькі, колькі яны каштуюць – з улікам платаздольнасьці насельніцтва. Мы за паслугі плацім ня тую цану, колькі яны каштуюць фактычна. Гэта таксама трэба ўлічваць”.

(Карэспандэнт: ) “Ці цяжка вам плаціць за камунальныя паслугі? І якое яшчэ падвышэньне цэнаў здольны вытрымаць ваш сямейны бюджэт?”

(Спадар: ) “Пэўна, што цяжка, усім цяжка”.

(Пэнсіянэр: ) “У мяне жонка інвалід другой групы, а я – першай. І дзякуй Богу, наш сямейны бюджэт такі, што і плацім, і дзецям дапамагаем, і яшчэ трохі застаецца. Цяпер яшчэ дабавілі пэнсіі, і ў нас недзе 700 – 800 тысяч на дваіх. Можна і пражыць, і заплаціць”.

(Спадар: ) “Сямейны бюджэт вытрымаць ня можа. Бо цэны ўзьнятыя настолькі... І ўсё растуць і растуць. І невядома, што будзе далей”.

(Пэнсіянэр: ) “Цяжка, вядома. Пэнсія малая, а кватэрная плата расьце”.

(Маладая маці: ) “Баюся, што ніякае павышэньне ня вытрымае. Маленькае дзіця, сяджу дома. То, натуральна, не хапае”.

(Спадарыня: ) “Цяжка. Пэнсія ўсяго 240 тысяч, а яшчэ трэба й за жыльлё плаціць”.
XS
SM
MD
LG