Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Варшава: да галадоўкі салідарнасьці далучыліся два чалавекі


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня ў Варшаве да эстафэтнай галадоўкі салідарнасьці з Аляксандрам Казуліным далучыліся Адольф Капелька і Марыя Міхалюк. Гэтыя сталага ўзросту беларусы ўжо галадалі некалькі дзён на мінулым тыдні. Чацьвер – 10-ы дзень эстафэтнай галадоўкі ў Варшаве.

Пра сваё рашэньне далучыцца да галадоўкі 72-хгадовы Адольф Капелька з жонкай Марыяй Міхалюк заявілі каля будынку беларускай амбасады.

(Капелька: ) “Я далучаюся да галадоўкі, каб эўрапейская супольнасьць зьвярнула ўвагу на тое, што Лукашэнка стварыў у Беларусі рэжым. Мы за Казуліна і за тое, каб палітычных вязьняў вызвалілі. Няхай жыве Беларусь!”

Спадарыня Міхалюк у сваю чаргу заявіла, што дамагаецца вызваленьня ўсіх палітвязьняў.

(Міхалюк: ) “Я прыйшла сюды галадаць, каб усіх палітвязьняў, што знаходзяцца цяпер за кратамі, неадкладна вызвалілі!”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG