Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларусь накіравала ў ААН дакумэнты ў справе абароны правоў чалавека


Радыё Свабода Пра гэта сёньня паведаміў на брыфінгу прэсавы сакратар Міністэрства замежных справаў Беларусі Андрэй Папоў. Між тым ЗША, дзяржавы Эўразьвязу й Канада прапанавалі Трэцяму камітэту ААН разгледзець праект рэзалюцыі аб парушэньнях правоў чалавека ў Беларусі, М''янме, Паўночнай Карэі ды Ўзбэкістане.

Вось як пракамэнтаваў гэты дакумэнт афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі:

(Папоў: ) "Там няма ніякіх аргумэнтаў. Гэта даволі стандартны набор штампаў ды псэўдаабвінавачаньняў, якія не аднойчы выстаўляліся на наш адрас, на жаль, амэрыканскімі ды эўрапейскімі партнэрамі. Мы зыходзім з таго, што разгляд становішча з правамі чалавека ў сьвеце мае быць максымальна ўнівэрсальны і закранаць усе, без выключэньня, краіны. Патрэбна выпрацаваць максымальна ўнівэрсальны мэханізм.

Менавіта зыходзячы з гэтага, Рэспубліка Беларусь унесла на разгляд Генэральнай Асамблеі ААН два, на наш погляд, вельмі важныя дакумэнты. Першы зь іх тычыцца разьвіцьця ўзаемапаважлівага дыялёгу ў справе абароны правоў чалавека. А другі, таксама вельмі сур’ёзны й сыстэмны, тычыцца супрацьдзеяньня парушэньням правоў чалавека, якія адбываюцца падчас барацьбы з тэрарызмам. Тут мы грунтуемся на шэрагу вельмі сур’ёзных парушэньняў, прынамсі, функцыянаваньня сакрэтных турмаў ЦРУ на тэрыторыі эўрапейскіх краінаў".
XS
SM
MD
LG