Лінкі ўнівэрсальнага доступу

100 год “Нашай Ніве”: “Як жэ зрабіць, каб падтрымаць Думу?”


Зьміцер Падбярэскі, Менск “Наша Ніва”: з думай аб Думе.

За чатыры дні да выбараў у Дзяржаўную Думу “Наша Ніва” ў №5 за 1907 год у рэдакцыйным артыкуле адзначае: “Праз чатыры дні народ выбярэ дэпутатоў ужо проста ў Думу. Дзеля таго ўсе выбаршчыкі павінны добра зразумець, што павінна даць Дума і якіх людзей выбіраць… Як жэ зрабіць, каб падтрымаць Думу і даць ей сілу? — Трэба выбраць добрых дэпутатоў. У прошлым гаду нашы дэпутаты як паехалі ў Пецербург, так мы аб іх і ня чулі, а як Думу разагналі, то ўсе яны пахаваліся негдзе, дый не далі ніякога атчоту тым, хто іх выбіраў. Толькі дэпутат ад мужыкоў з Гродзенской губ. Брэсцкаго пав. Кондрашчук, вярнуўшыся з Думы, абъежджаў воласці свайго вуезда і расказываў сваім ізбірацелём аб тым, што рабіла Дума, што рабілі дэпутаты і за што іх разагналі. Аб другіх дэпутатах ніхто не чуў і не бачыў іх. Каб ізноў не праскачылі ў Думу людзі, што нічога рабіць там ня будуць, трэба ў губэрню на выбары зъежджацца на два дні раней, зрабіць колькі сабраннёў (па закону гэта можна), на гэтых сабраннях пазнаёміцца добра з усемі выбаршчыкамі і згаварыцца, за каго падаваць галасы. Тады тым, каго выбяруць, трэба даць цьвёрды наказ, што ім рабіць і чаго дабівацца ў Думе… Як збярэцца ўжо Дума, то дэпутаты нашы павінны знаёміць тых, хто іх паслаў, аб усём, што робіцца ў Думе”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG