Лінкі ўнівэрсальнага доступу

16 новых праектаў рэабілітацыі чарнобыльскіх раёнаў Беларусі


Валер Каліноўскі, Столін У Століне, на Берасьцейшчыне, міжнародная камісія разгледзела праекты рэабілітацыі забруджаных радыяцыяй рэгіёнаў Беларусі ў рамках міжнароднай праграмы “Супрацоўніцтва дзеля рэабілітацыі” (“CORE”).

З 26 праектаў, прадстаўленых грамадзкімі арганізацыямі, школамі, шпіталямі, прадпрымальнікамі і нават беспрацоўнымі, было зацьверджана 18. Яны атрымаюць беларускае і замежнае фінансаваньне.

Прадстаўнік аднаго з самых буйных донараў праграмы “CORE” Управы разьвіцьця і супрацоўніцтва МЗС Швэйцарыі Дытрых Драер самымі цікавымі назваў тры праекты: захаваньне і прапаганда народнай культуры Брагіншчыны, фэрма вытворчасьці перапяліных яек і столінскі праект "Здаровая сям''я".

Галоўнае месца занялі мэдычныя праекты. Кіраўніца праекта “CORE” па лячэньні хворых на рак шчытападобнай залозы ў Століне Раіса Місюра паведаміла, што 80 адсоткаў яе пацыентаў раней фактычна ня мелі належнага мэдычнага агляду. А дасьледаваньне 500 студэнтаў Столінскага аграэканамічнага каледжу выявіла наступную карціну:

(Місюра: ) "Здаровымі ў эндакрыналягічным пляне выяўленыя толькі 64 % пацыентаў".

Апрача мэдычных конкурс выйгралі многія праекты ў галіне радыяцыйнай адукацыі і самазанятасьці насельніцтва. Але сказаць, што ўсе гэтыя праекты аўтаматычна атрымаюць грошы, нельга. Не выключанае паўтарэньне сытуацыі, пра якую паведаміла кіраўніца праекту "Адраджэньне" ганчарства ў вёсцы Гарадная Столінскага раёну Алімпіяда Леанавец:

(Леанавец: ) "Два гады таму назад мы рабілі праграму, і яна спадабалася ўсім, адзначылі, што патрэбна. АБСЭ ўжо грошы выдзеліў – 10 тысяч эўра. Але Міністэрства фінансаў і Мінкульт з паперамі вазіліся-вазіліся, і Новы год настаў, і мы грошай не пабачылі".

Уладзімір Цалко, намесьнік міністра надзвычайных сытуацыяў Беларусі, адказны за чарнобыльскія праблемы, зазначыў, што беларускі ўрад зацікаўлены ў праектах праграмы “CORE”, а бюракратычныя цяжкасьці пры іх рэалізацыі ён патлумачыў наступным чынам:

(Цалко: ) "Гэта недахопы нашай працы. Па-першае, людзі непадрыхтаваныя як у цэнтры, гэтак на месцах, а па-другое, адстае заканадаўства. Мы шмат пра гэта пішам, і цяпер паслабленьні будуць ісьці, ісьці і ісьці".

Спадар Цалко паведаміў, што ўлады будуць надалей таксама імкнуцца, каб заяўнікі праектаў рэабілітацыі забруджаных тэрыторый усе часьцей накіроўвалі ў іх і свае ўласныя сродкі, бо гэта будзе спрыяць большай надзейнасьці ў рэалізацыі праектаў

Алімпіяда Леанавец

На канфэрэнцыі прэзэнтавалі адмысловыя Чарнобыльскія ручнікі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG