Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Імёны Свабоды: Франціш Бартуль


Уладзімер Арлоў, Менск 15.11.1918, в. Бярозкі каля Прыдруйску (цяпер Латвія) — 4.12.2005, Нью-Ёрк, ЗША. Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансўіку, штат Нью-Джэрзі.

На памяць пра нашае знаёмства дзесяць гадоў таму на традыцыйнай сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі, якая тады адбывалася ў Кліўлэндзе, мне засталіся два ўспаміны: Франціш Бартуль увесь час усьміхаўся і ўвесь час распытваў пра Беларусь, не даючы як сьлед разгаварыць яго самога.

Усё ж мне гэта ўдалося, і да тых зьвестак пра спадара Франціша, якія я недзе ўжо чытаў (кшталту нараджэньня на беларускім этнічным абшары, які бальшавікі аддалі Латвіі, або ягоным пасьпяховым бізнэсе ў галіне дантыстычных тэхналёгіяў) дадаліся надзвычай яскравыя штрыхі.

У часе школьных вакацыяў юны Франціш падзарабляў цяжкай і небясьпечнай працаю аснача — ганяў па Дзьвіне плыты ў Рыгу. На пачатку Другой сусьветнай вайны ён служыў у Чырвонай Арміі і займаўся эвакуацыяй сем’яў і маёмасьці савецкага кіраўніцтва Латгаліі, якое на знак падзякі не ўзяло яго ў апошні цягнік. (“Сказалі, што няма мейсца і пакінулі з зламаным пісталетам”.) У 1944-м ён нядоўга павучыўся ў менскай Беларускай афіцэрскай школе і быў запатрабаваны на пасаду перакладчыка ў штаб камандзіра Беларускай краёвай абароны генэрала Францішка Кушаля.

чытайце ўвесь тэкст перадачы..
XS
SM
MD
LG