Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ірыне Казулінай не дазволілі спаткацца з мужам ў калёніі


Алег Грузьдзіловіч, Менск 15-га лістапада Ірына Казуліна наведала віцебскую калёнію “Віцьба-3”, дзе праводзіць палітычную галадоўку яе муж, былы кандыдат на прэзыдэнта Аляксандр Казулін. Аднак ў спатканьні з мужам Ірыне Казулінай адмовілі. Як паведаміў жанчыне доктар, які назірае за Аляксандрам Казуліным, ягоны стан здароўя “нармальны”.

Між тым былы дэпутат Сяргей Скрабец, які сёньня выйшаў на волю з віцебскай калёніі, кажа, што Аляксандр Казулін адчувае сябе дрэнна, паколькі “згубіў 17 кіляграмаў”. Сяргей Скрабец апасаецца за здароўе Аляксандра Казуліна. Апазыцыянэр не выключае, што Казуліна могуць пад прымусам вывесьці з галадоўкі альбо харчаваць з парушэньнем правілаў выхаду з галадоўкі.

Нагадаем, Аляксандр Казулін галадае з 20 кастрычніка. Ён пратэстуе супроць незаконнага, як ён лічыць, знаходжаньня пры ўладзе Аляксандра Лукашэнкі.
XS
SM
MD
LG