Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інцыдэнт ў аўташколе: “Чаго чакаць, калі кошты рэгулюе дзяржава?“


Алег Грузьдзіловіч, Менск. Дзяржаўнае рэгуляваньне коштаў на паслугі аўташкол давяло многія зь іх да банкруцтва. Адным з наступстваў недахопу такіх школ стаў інцыдэнт, які днямі адбыўся ў менскай аўташколе “Атлант М”.

Пра масавую бойку ля аўташколы аўтацэнтру “Атлант-М” на вуліцы Шаранговіча ў Менску паведамілі 15 лістапада шмат якія крыніцы ў інтэрнэце. 14-га лістапада а 6-й гадзіне раніцы ля школы сабраліся да 200 ахвотных запісацца на курсы, але ўсе ў сьпіс, які вяла адміністрацыя школы, не патрапілі. Тады людзі разарвалі гэты сьпіс і пачалі самі складаць новы. Не абышлося бяз цісканіны і бойкі, кажуць сьведкі інцыдэнту.

“Бойкі не было, але нарад міліцыі сапраўды выклікалі. А што да запісу раніцай, то што вы хочаце, калі месцаў на курсах толькі 90, а ахвотных болей за 200?!”— сказаў намесьнік начальніка аўташколы “Атлант-М” Мікалай Балтушкін.

Няўжо ў Менску не хапае аўташколаў?

Сяргей Сядзельнік, супрацоўнік інстытуту “Транстэхніка” міністэрства аўтатранспарту, абверг зьвесткі, што нібыта з-за пазбаўленьня ліцэнзіяў у Менску ўзьнік дэфіцыт аўташкол.

(Сядзельнік: ) “На самой справе ў Менску год таму было 43 аўташколы, 43 і засталося. Па Беларусі 3-4 школы не прайшлі сэртыфікацыю і каля 30 не падавалі дакумэнтаў на сэртыфікацыю. Але гэта ўсё школы, якія не аказвалі платных паслугаў”.

Паводле Сяргея Сядзельніка, дзейных аўташкол хапае, а інцыдэнт ў аўташколе “Атлант-М” выкліканы чуткамі пра тое, што нібыта падымуць кошты навучаньня ды павялічаць тэрмін навучаньня з трох да пяці месяцаў. Чыноўнік абверг гэтыя чуткі і выказаў меркаваньне, што распаўсюджваюць іх самі ўладальнікі прыватных аўташкол, каб павялічыць ажыятаж вакол свайго бізнэсу.

Навучыцца кіраваць аўтамабілем на аматарскім ўзроўні каштуе 589 тысяч рублёў. Такія кошты з пачатку 2006 года ўсталяваў беларускі ўрад для ўсіх аўташколаў, у тым ліку прыватных. У аўташколе “Атлант-М”, якая належыць сумеснаму прадпрыемству, арганізаванаму разам з вядомым “Фольксвагенам”, навучаньне вядзецца на новых аўтамабілях, якія дарагія ў абслугоўваньні, і на сучаснай навучальнай базе. У аўташколе лічаць, што ўсталяваны дзяржавай кошт навучаньня для іх не падыходзіць.

(Балтушкін: ) “Рэйтынг у нас самы высокі, база самая лепшая, бо аўтамабілі ў нас 2003-2004 года. А кошты аднолькавыя. І пры такіх коштах мы не рэнтабэльныя. Бо што вы будзеце купляць: ліверку за тры рублі, ці сэрвэлят за тры рублі? Вось і ўся прычына”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG