Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Казулін і Скрабец штодня ў калёніі слухалі Беларускую Свабоду


Уладзімер Глод, Менск Былы кіраўнік дэпутацкай групы "Рэспубліка" у Палаце прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня Сяргей Скрабец, якога сёньня выпусьцілі на волю, расказаў, што ў яго і Аляксандра Казуліна, які па-ранейшаму застаецца за кратамі, існавала магчымасьць ужо а шостай гадзіне раніцы пачуць "глыток свабоды".

(Скрабец: ) "Мы з Казуліным штодня слухалі ў калёніі ваша радыё. Там глушылкі стаяць, але працуюць яны не вельмі якасна. Я спадзяюся, што і сёньня ўвечары Казулін пачуе мой голас у вашым эфіры. І таму: "Саша, трымайся! Я раблю ўсё так, як мы дамаўляліся. Мы — пераможам! Вялікае дзякуй усім, хто падтрымлівае нас. Нас вельмі падтрымліваюць заванкі слухачоў на "Свабоду", паведамленьні пра тое, што ў Варшаве галадуюць у нашу падтрымку... Вялікае дзякуй усім слухачам "Свабоды" і тым людзям, якія робяць гэтую праграму".
XS
SM
MD
LG