Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

С.Скрабец: “Вадзілі тварам па асфальце, як хацелі”


Радыё Свабода, Менск Сяргей Скрабец заявіў, што былы кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін працягвае галадоўку.

Паводле С.Скрабца, спадар Казулін згубіў каля 17 кіляграмаў і вельмі аслабеў фізычна. Адміністрацыя калёніі асьцерагаецца, каб яго ня бачылі. Адміністрацыя ўгаворвае спыніць галадоўку. Перад вызваленьнем Аляксандар Казулін даручыў Сяргею Скрабцу выказвацца ад яго імя і працягваць яго працу.

Сяргей Скрабец заявіў, што паўтары гады зьняволеньня былі часам зьнявагі й прыніжэньня, “павадзілі тварам па асфальце, як хацелі”. Спадар Скрабец заявіў, што вынес усё нармальна і знаходзіцца ў добрым настроі. Ён прадучваў, што вызваляць з турмы ўначы, каб не дапусьціць урачыстай сустрэчы.

Гл. Таксама

• Сяргей Скрабец выйшаў на волю

• Ул.Парфяновіч: “Рады, што змагар за дэмакратыю выйшаў на свабоду”

• А.Скрабец: "Брат ня будзе адпачываць ніводнага дня"
XS
SM
MD
LG