Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Скрабец: "Брат ня будзе адпачываць ніводнага дня"


Уладзімер Глод, Менск Аляксандар Скрабец, малодшы брат кіраўніка дэпутацкай групы "Рэспубліка" ў Палаце прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня, забіраў экс-парлямэнтара з папраўчай калёніі. І першае, пра што яго папрасіў старэйшы брат, — набыць SIM-карту для мабільнага тэлефону.

(А.Скрабец: ) "Я думаў, што Сяргей будзе адпачываць хаця б тыдзень-другі. Да таго ж мы прыехалі у Менск а палове шостай раніцы. Але нават у такіх умовах брат дазволіў сабе перадыхнуць толькі да дванаццаці гадзін. А потым, як ён мне сказаў, "пачынаю палітработу".

Аляксандар Скрабец паведаміў, што пры выхадзе з калёніі ў Сяргея ўзьнік канфлікт з начальствам папраўчай установы. Тыя наадрэз адмовіліся аддаць Сяргею Скрабцу запісы, якія ён вёў у калёніі. І тады Сяргей сказаў так: паліце іх. Так і зрабілі — на нашых вачах дзёньнікі брата спалілі.

Гл. таксама

• Сяргей Скрабец выйшаў на волю

• Ул.Парфяновіч: “Рады, што змагар за дэмакратыю выйшаў на свабоду”
XS
SM
MD
LG