Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ул.Парфяновіч: “Рады, што змагар за дэмакратыю выйшаў на свабоду”


Уладзімер Глод, Менск Уладзімер Парфяновіч — паплечнік Сяргея Скрабца па дэпутацкай групе "Рэспубліка" ў Палаце прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня – паведаміў, што скажа свайму сябру пры сустрэчы: "Свабоду Тыбету!"

Спадар Парфяновіч патлумачыў: "У Сяргея была звычка. Калі ён, напрыклад, ішоў да мікрафону Палаты прадстаўнікоў, заўжды казаў на паўголаса "Свабоду Тыбету!". Сяргей Скрабец двойчы быў Кітаі. Ён пераканаўся, што там такая ж палітычная дыктатура, як і ў Беларусі. І таму, калі часам мы зьбіраліся нейкай групай і ведалі, што нас мабыць праслухоўваюць, мы замест слова “Беларусь” ужывалі слова “Тыбет”. З той пары “Свабоду Тыбэту!” стала для нас своеасаблівым паролем”.

“Калі ж адыйсьці ад жартаў, — дадае Уладзімер Парфяновіч, я вельмі рады, што яшчэ адзін сапраўдны змагар за дэмакратыю на Беларусі выйшаў на свабоду”.
XS
SM
MD
LG