Лінкі ўнівэрсальнага доступу

VoxPopuli: "Адкуль узяцца станоўчым эмоцыям, пакуль вішу на апошняй прыступцы?"


Радыё Свабода, Менск Што Вы адчуваеце, калі едзеце ў грамадзкім транспарце?

(Спадарыня: ) “Нэгатыў, нянавісьць да ўсяго, што навакол у той момант. Людзі ўсё злыя, штурхаюцца, сварацца – бязь ніякай прычыны. Не выбачаюцца, а раней выбачаліся, калі што".

(Спадар: ) "Я не люблю ехаць, як селядзец. Калі сканчаецца працоўны дзень у саўковых прадпрыемствах, мужчыны ўсе пьяныя... Улетку няма чым дыхаць ад сьпякоты – нават форткі адчыненыя не ратуюць".

(Спадарыня: ) "Непрыемныя негатыўныя ўражаньні. Людзі няветлыя, пхаюцца!"

(Спадар: ) "Усе нармальныя, прыгожыя людзі карыстаюцца мэтро. Пасьля Масквы нашае мэтро цудоўнае, спакойнае, чыстае – няма бамжэй, якія там сьпяць".

(Спадар: ) "Цешыць абстаноўка з тралейбусамі – што здымаюць зь ліній руху старыя машыны і замяняюць іх новымі, чыстымі, сучаснымі".

(Спадарыня: ) "Артымліваю нэгатыўныя эмоцыі. Калі едзеш у электрычцы, почасту цягнік спыняецца пасярод поля – паміж прыпынкаў. Можа стаяць да 15 хвілінаў. Аніводнага разу машыніст не патлумачыў, што адбываецца і не папярэдзіў, колькі гэта мае працягнуцца. Апроч таго, па нядзелях, калі ўсе вяртаюцца ў сталіцу перад працоўнымі днямі, колькасьць вагонаў памяньшаюць. І ў тамбуры – натоўп, які я памятаю па савецкіх часох. Адкуль узяцца станоўчым эмоцыям, пакуль вішу на апошняй прыступцы?"
XS
SM
MD
LG