Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Скрабец выйшаў на волю


Радыё Свабода Сёньня ноччу з калёніі “Віцьба-3” на свабоду выйшаў колішні дэпутат Палаты прадстаўнікоў сябра дэпутацкай групы “Рэспубліка” Сяргей Скрабец.

“Я супраціўляўся і казаў, што без Казуліна не пайду. Яны мяне выгналі, прычым нахабна”, — заявіў Сяргей Скрабец.

Ад 20 кастрычнікам разам з былым кандыдатам на прэзыдэнта Аляксандрам Казуліным Сяргей Скрабец праводзіў галадоўку пратэсту.

14 лютага 2006 году Сяргея Скрабца асудзілі на два з паловай гады. Яго зьвінавацілі ў выманьваньні крэдытаў.
XS
SM
MD
LG