Лінкі ўнівэрсальнага доступу

100 год “Нашай Ніве”: “Песня астрожніка”


Зьміцер Падбярэскі, Менск Рымэйк твору Максіма Горкага — на старонках “Нашай Нівы”.

Вось які паэтычны твор за подпісам Алена быў надрукаваны ў №4 “Нашай Нівы” за 1907 год: “Песня астрожніка” (З М.Горкаго).

Сонцэ ўсходзіць і заходзіць, А ў вастрозі цёмна мне. Вартаўнік і дзень і ночку Ад ваконца не ідзе.

І вартуйце й не вартуйце, Я й ня буду уцекаць: Мне і хочэцца на волю, — Не магу ланцуг парваць.

Ах, ланцуг мой, ты ланцуг мой, Ты мой пэўны вартаўнік! Не парву цябе ніколі — Я й ніякі чараўнік.

Мне ўжо сонцэ не загляне, Не пачую птушак я… Ах, як хочэцца на волю, Як маркоціцца душа!..

Эх, груган, груган ты чорны! Ты не каркай нада мной… На акно сядзь, мы лепш будзем Пра свабоду пець з табой…”

А вось якую інфармацыю пад рубрыкай “Аб усём па троху” можна прачытаць у №7 газэты за 1906 год: “Газэта “Перэлом” падлічыла, сколькі крыві люцкой пралілося за гэты год у Расеі. Забіто генерал-губэрнатароў і градоначальнікоў — 67, прыставоў — 315, паліцмэйстроў і іх памоцнікоў — 57, гарадавых і стражнікоў — 347, жандармскіх афіцэраў — 47, вокзальных жандароў — 95, тайной паліціі — 74, афіцэроў арміі і гвардіі — 124, салдатоў — 384, чыноўнікоў — 215, асоб духоўнаго звання — 58, валаснога начальства — 68, памешчыкоў — 73, фабрыкантоў і дырэктороў фабрык — 117, банкіроў і знаменітых купцоў — 72, а усіх разом — 2,110 чалавек. А народу забіто за гэты час 32,706 чалавек.
XS
SM
MD
LG