Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Алена Захожая заявіла пра выхад з галадоўкі


Паводле БелаПАН Сёньня намесьніца старшыні першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюзу працаўнікоў “Белшыны” Алена Захожая аб’явіла аб выхадзе з галадоўкі.

Такое рашэньне на 43-і дзень акцыі пратэсту электрамантэрка звышгабарытных шынаў прыняла пасьля таго, як у мінулую суботу быў зьбіты яе 33-гадовы сын.

Нагадаем, што Захожая абвясьціла галадоўку 3 кастрычніка ў адказ на парушэньні правоў прафсаюзаў з боку адміністрацыі “Белшыны”, а таксама канстытуцыйнага права, у адпаведнасьці зь якім кожны можа абараняцца ў судзе. На працягу гэтага пэрыяду, за выключэньнем некалькіх дзён шпіталізацыі, Захожая выходзіла на працу.
XS
SM
MD
LG