Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Чаму Беларусь і Расея ня могуць дамовіцца пра цану на газ?


Альгерд Невяроўскі, Менск Пытаньне тыдня людзям на менскіх вуліцах задаваў наш карэспандэнт.

(Спадарыня: ) “Я ня ў курсе. А яны ня могуць дамовіцца? Я спачуваю, але пра гэта ня ведаю”.

(Спадарыня: ) “Я думаю, што вельмі шмат Расея хоча. Мы ж таксама не дурныя. Лічу, што мы браты й сёстры — і скуры з нас лупіць нельга”.

(Спадар: ) “Учора быццам сказалі, што цэны будуць дагаворныя”.

(Пэнсіянэр: ) “Гэта пытаньне попыту й прапановы. Я з гэтай нагоды нічога не магу сказаць”.

(Спадарыня: ) “Чаму ня могуць дамовіцца? Відаць, Расея хоча прыхапіць наш “Белтрансгаз” па нізкай цане. Таму іх не задавальняе такая наша палітыка”.

(Спадар: ) “Расея выстаўляе цэны, па якіх ім выгадна прадаваць газ. А Беларусь хоча ўсё як мага таньней, натуральна — на халяву. Але халява скончылася, я так разумею, і больш яе ня будзе. Таму прыйдзецца купляць за тыя цэны, за якія прапаноўвае Расея”.

(Карэспандэнт: ) “Чаму Беларусь і Расея ня могуць дамовіцца пра цану на газ?”

(Пэнсіянэрка: ) “Не адразу гэта ўсё атрымліваецца ў кожнай краіне, патрэбны час. Будуць дагаворныя цэны. Простым людзям гэта незразумела”.

(Спадар: ) “Відаць, цэны будуць вышэйшыя, чым цяпер. Такая палітыка “Газпрому”.

(Пэнсіянэр: ) “Урад працуе, шукае альтэрнатыўныя варыянты. Зь іншымі краінамі дамаўляюцца аб распрацоўцы нафты. Так што ўсё будзе ў парадку”.

(Спадар: ) “Рынкавая эканоміка — у гэтым прычына. Расея будзе прадаваць як і Ўкраіне, і іншым краінам”.

(Пэнсіянэрка: ) “Мне падаецца, што Расея паводзіць сябе несумленна адносна Беларусі. Хоча больш, а нам жа таксама нявыгадна. Яшчэ ж ідзе продаж гэтага самага… Можа, і ня будзе яшчэ такой цаны. Яны ж казалі, што па дамоўленасьці. Яшчэ будзе дамова. За дзьвесьце для нас дорага. Можа, у зьвязку з гэтым продажам цана будзе больш прымальная”.
XS
SM
MD
LG