Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзясяткі беларусаў абраныя ў рады на Беласточчыне


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У муніцыпальных выбарах у Польшчы на Беласточчыне ў раённыя і гарадзкія рады прайшлі дзясяткі беларусаў. А ўвогуле ў Польшчы вынікі выбараў пацьвердзілі існуючы ў грамадзтве выразны падзел на прыхільнікаў кіроўчай партыі і апазыцыі.

У Бельску-Падляскім ад Бельскай кааліцыі ў гарадзкую раду прайшлі 7 чалавек, сярод іх вядомыя беларускія актывісты Андрэй Сьцепанюк і Дарафей Фіёнік. У другі тур выбараў мэра гэтага гораду выйшаў беларус Пётар Божка. Другі тур будзе таксама ў населенай пераважна беларусамі Орлі. У радзе Гайнаўкі ад Беларускага выбарчага камітэту дэпутатамі сталі шэсьць беларусаў.

У Беластоку кандыдаты ад Беларускага выбарчага камітэту ня трапілі ані ў гарадзкую раду, ані ў раду (сэймік) Падляскага ваяводзтва. Беларусы там, аднак, ёсьць, напрыклад, Ян Сычэўскі – старшыня Беларускага грамадзка-культурнага таварыства, але ён балятаваўся ад блёку “Левыя і дэмакраты”.

Увогуле, адназначна назваць пераможцу муніцыпальных выбараў у Польшчы цяжка, бо кіроўчая партыя “Права і справядлівасьць” перамагла пераважна ў невялікіх гарадох і на вёсцы, а апазыцыйная лібэральная “Грамадзянская плятформа” – у вялікіх гарадох.

Кандыдаты ад гэтых дзьвюх партыяў сустрэнуцца ў другім туры выбараў, прыкладам, у Варшаве, дзе барацьба за пост мэра найбольш вострая.

У Польшчы мясцовыя ўлады маюць вялікія паўнамоцтвы і незалежнасьць ад цэнтру, таму муніцыпальным выбарам палітыкі аддаюць вельмі вялікую ўвагу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG