Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Витебский курьер” не ўключылі ў падпісны каталёг


Паводле БелаПАН Прадпрыемства “Белпошта” не ўключыла ў падпісны каталёг на першае паўгодзьдзе 2007 году недзяржаўную газэту “Витебский курьер”.

Як паведаміў рэдактар выданьня Ўладзімер Базан, рэдакцыя атрымала ліст ад начальніка выдавецкага цэнтру “Марка” Ірыны Астроўскай, у якім паведамлялася, што “Витебский курьер” ня ўключаны ў каталёг на наступны год і што выбар друкаваных выданьняў для яго фармаваньня зьяўляецца правам “Белпошты”.

На адрас газэты прыйшоў таксама адказ зь віцебскай філіі “Белпошты” за подпісам намесьніка дырэктара Алены Баброўскай, у якім гаворыцца, што рэгіён распаўсюджваньня газэты “Витебский курьер” – гэта Беларусь і краіны СНД, а віцебская філія не ўпаўнаважаная заключаць дамовы на распаўсюджваньне агульнанацыянальных СМІ.

У кастрычніку сёлета Ўладзімер Базан у ліку галоўных рэдактараў пяці беларускіх недзяржаўных газэт (“Витебский курьер”, “Борисовские новости”, “Товарищ”, “БДГ. Деловая газета” і “Народная воля”) паставіў свой подпіс пад адкрытым лістом да Аляксандра Лукашэнкі. Аўтары ліста выказвалі спадзяваньне, што кіраўнік дзяржавы паспрыяе вырашэньню праблем, зьвязаных з друкаваньнем і распаўсюджваньнем названых выданьняў.
XS
SM
MD
LG