Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: не зарэгістравалі групу актывіста “Грамадзянскага форуму”


Радыё Свабода Намесьніку старшыні магілёўскай гарадзкой арганізацыі “Грамадзянскі форум” Сяргею Лапуціну адмовілі ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы. Падстава — нібыта недакладныя зьвесткі пра склад ініцыятыўнай групы.

Сяргей Лапуцін у інтэрвію “Свабодзе”паведаміў, што супрацоўнікі выбарчай камісіі зьвярнуліся да сябра ягонай ініцыятыўнай групы Андрэя Карэтніка з просьбай пісьмова пацьвердзіць сяброўства ў ініцыятыўнай групе другога кандыдата ў дэпутаты. Гаворкі пра ягоную ініцыятыўную групу не было. Спадар Карэтнік нічога не западозрыў і напісаў пад дыктоўку заяву.

Сяргей Лапуцін лічыць гэта правакацыяй, а адмову ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы — супрацьдзеяньнем “Грамадзянскага форуму” з боку мясцовай улады.

Сяргей Лапуцін быў сьведкам у крымінальнай справе арганізацыі “Партнэрства”, і КДБ не аднойчы выклікаў яго на гутаркі.
XS
SM
MD
LG