Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Горадня: ініцыятыўную групу Я.Раманчука не зарэгістравалі


Сяргей Астраўцоў, Горадня У Горадні не зарэгістравалі ініцыятыўную групу Яраслава Раманчука, які належыць да кіраўніцтва Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Ён меўся ўдзельнічаць у выбарах у абласны савет ва Ўнівэрсытэцкай акрузе №3. У рэгістрацыі адмовілі на той падставе, што спадар Раманчук не пражывае на тэрыторыі гэтай акругі.

Як мяркуе кіраўнік абласной арганізацыі АГП Юры Істомін, Яраслаў Раманчук меў права балятавацца — як сябра партыі, якая дзейнічае на тэрыторыі ўсёй краіны.

У акруговай камісіі таксама адказалі, што ім паведамілі з абласной управы ўнутраных справаў, што спадара Раманчука нібыта няма ў базе зьвестак грамадзянаў Рэспублікі Беларусь.

АГП мае намер падаць скаргу ў абласную выбарчую камісію, зазначыў спадар Істомін.
XS
SM
MD
LG