Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гаспадарчы суд пераглядае справу “Іслачы”


Радыё Свабода У гаспадарчым судзе Менскай вобласьці разглядаецца апэляцыйны зварот “Беларускага літаратурнага фонду” на рашэньне Менскага гарадзкога гаспадарчага суду. Прадстаўнікі пісьменьніцкай арганізацыі лічаць незаконным рашэньне, згодна зь якім дом адпачынку “Іслач” быў выстаўлены на аўкцыён.

Грамадзкая арганізацыя “Беларускі літаратурны фонд”, якой належала санаторыя “Іслач”, ужо некалькі гадоў павінна сплаціць розным арганізацыям і прадпрыемствам болей за 90 мільёнаў рублёў.

У выніку на “Літфонд” падалі ў Менскі гаспадарчы суд. Суд арыштаваў маёмасьць санаторыі “Іслач”, ацаніўшы яго крыху даражэй за 2 мільярды рублёў. У верасьні судовая выканаўца Людміла Макаранка арганізавала аўкцыён, на якім замежная камэрцыйная фірма купіла шэсьць самых прывабных будынкаў санаторыі, болей як на мільярд рублёў.

Пасьля суду, які адбыўся сёлета ў кастрычніку, пісьменьнікі заяўлялі, што санаторыя каштуе ўтрая даражэй, і не выключалі, што пры ацэнцы яе кошту мела месца змова.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG