Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мазыры падпалілі царкву


Паводле агенцтва “Інтэрфакс” Учора ўвечары невядомыя падпалілі драўляную царкву Сьвятога Георгія ў горадзе Мазыры Гомельскай вобласьці.

Агнём пашкоджаныя царкоўны рыштунак і іканастас, зьнішчана 50 абразоў. Людзі ад агню не пацярпелі,-- паведамілі ў Міністэрстве надзвычайных сытуацый. Спэцыялісты мяркуюць, што прычына здарэньня – падпал. Вінаватыя пакуль не знойдзеныя.

Царква была пабудаваная ў 1998 годзе.
XS
SM
MD
LG