Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ лічыць апаганьваньне мэмарыялу “Яма” выхадкай падлеткаў


Паводле агенцтва “Інтэрфакс” У КДБ Беларусі паведамілі, што ня маюць інфармацыі аб арганізацыі “Фронт арыйскага супраціву “Белая Русь”, чыя ўлётка была знойдзеная ля апаганенага вандаламі менскага помніка ахвярам Галакосту “Яма”.

КДБ лічыць здарэньне хуліганскай выхадкай падлеткаў і не зьбіраецца ўдзельнічаць у расьсьледаваньні гэтай справы.

У мінулыя выходныя на мэмарыяле “Яма” была намаляваная свастыка, а скульптура была запэцканая белай фарбай.

Па гэтым факце заведзена крымінальная справа, якую вядзе Цэнтральны РУУС Менску.
XS
SM
MD
LG