Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аксана Данільчык: “Веру, што ня толькі Беларусь неабходная мне, але й я неабходная Беларусі”


Радыё Свабода Аксана Данільчык – удзельніца перадачы “Ў што я веру?”

Веру, што каханьне ёсьць, але сэнс чалавечага жыцьця значна глыбейшы. І таму неабходна верыць у саміх сябе, выхоўваць гэтую веру, якая падтрымае, калі каханьне цябе пакіне. Веру, што чалавек народжаны для шчасьця, але, на жаль, ня ведаю, як зрабіць шчасьлівымі ўсіх. Веру, што да гэтага трэба імкнуцца.

Веру ў неабходнасьць таго, што я раблю, хоць іншым разам не абыходзіцца й без расчараваньняў. Веру ў тое, што пазытыўная энэргія не зьнікае. Не зважаючы на магчымасьці жыць у іншых краінах, я хачу жыць тут і веру, што ня толькі Беларусь неабходная мне, але й я неабходная Беларусі. Ведаю, што калі-небудзь мяне ня стане, але веру, што застанецца Беларусь з адзінай дзяржаўнай мовай, той самай, што запісана – адзіная – у вайсковым білеце майго дзеда. Беларускай мовай.

Аксана Данільчык – літаратар. Аўтар паэтычнага зборніка “Абрыс Скарпіёна”, кніжкі вершаў для дзяцей “Павуцінка на агрэсьце”. Перакладае з італьянскай мовы, дасьледуе італьянскую літаратуру. Кандыдат філялягічных навук. Любіць матылёў і “Amaretto di Saronno”.
XS
SM
MD
LG