Лінкі ўнівэрсальнага доступу

100 гадоў “Нашай нівы”: “Усе людзі родзяцца роўные…”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Сто гадоў таму “Наша Ніва” пісала аб свабодах.

У №4 “Нашай Нівы” за 1907 год увагу прыцягвае артыкул пад назвай “Аб свабодах”, падпісаны ініцыялам Г.: “Усе людзі родзяцца роўные, толькі не ўсіх чэкае адзінакая доля. Адны з іх трымаюць власць над народам, ім жывецца добра. Але тых, хто пад гэту власць пападзе — дрэнна прыходзіцца.

Што гэта несправядліва — кожны ведае; толькі не кожны добра разумее, як зрабіць, каб беду паправіць. А трэба ведаць, што ва ўсіх краёх, гдзе сам народ пішэ законы, ён ужо дабіўся роўнасці: там ёсць такіе парадкі, што забяспечываюць роўнасць усіх людзей прад законам (за роўнасць у багацтве доўга ешчэ мусіць будзе ісці вайна на свеці!). Нашы дэпутаты павінны дабіцца такіх самых парадкоў, павінны уцьвярдзіць вось які закон: ўсе людзі ў гасударстві, ня гледзячы, якой яны народносці і якой веры, мушчыны і кабеты — ўсе роўные прад судом і законам. Ўсе — багатые і бедные, чыноўнікі і іншые людзі — роўна атвечаюць прад тым самым судом і роўна церпяць кару за свае праступкі.

Раздзел на мужыкоў, дваран (шляхту) і т.д. і ўселякіе агранічэння якой-колечы адной часці народу — адмяняюцца на заўсягды. Калі людзі ўсе роўные, то яны мусяць быць і свабодные: ніхто — ніякіе чыноўнікі ды “апекуны” народные не павінны панаваць над народам і кераваць ім проціў яго волі, бо яны такіеж людзі, як усе, і як усе павінны слухаць і спаўняць прыказы народу”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG