Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Лукашэнка: Кошт "Белтрансгазу" вызначыцца на перамовах


Паводле БелаПАН Кошт акцыянэрнага таварыства "Белтрансгаз" будзе вызначаны па выніках перамоў, а не па выніках ацэнкі банка. Аб такой пазыцыі беларускага боку на перамовах на найвышэйшым узроўні, што адбыліся ў пятніцу ў Маскве, паведаміў Аляксандар Лукашэнка 13 лістапада на нарадзе ў пытаньнях забесьпячэньня Беларусі энэрганосьбітамі.

"Мы за тое, каб стварыць сумеснае прадпрыемства з Расейскай Фэдэрацыяй на базе "Белтрансгазу" і "Газпрама". Але рабіць мы гэта будзем на рыначных умовах -- так, як Расейская Фэдэрацыя гаворыць аб пастаўках газу і нафты. Гэта значыць мы ня можам аддаць або перадаць "Газпраму" "Белтрансгаз" бясплатна, будзе гэта 10%, 50% або любая іншая колькасьць акцый. Гэта павінна быць на рынкавых умовах," -- сказаў Аляксандар Лукашэнка.

Паводле яго, нідэрляндзкі банк цяпер робіць ацэнку актываў "Белтрансгазу", якая будзе пэўным пунктам адліку ў перамовах па цане "Белтрансгазу". "Я прывёў Уладзіміру Пуціну канкрэтны прыклад, калі немцы куплялі чэскую сыстэму, якая ў 2,5-3 разы меншая, чым беларуская. І яны заплацілі ў доларавым эквіваленце 5,5 мільярдаў даляраў за яе. Таму калі ацэньваць сёньня "Белтрансгаз", і гэта не як чэская кампанія -- адгалінаваньне ў баку, а магістральныя газаправоды, то гэта будзе значна даражэй, прыкладна ў два разы, пад 10 мільярдаў долараў з лішкам, а тое і 12 мільярдаў даляраў. Некаторыя спэцыялісты і да 17 мільярдаў даляраў ацэньваюць сёньня "Белтрансгаз". Мы будзем настойваць на адэкватнай ацэнцы. Якая гэта будзе ацэнка - мы вырашым у выніку перамоў, а ня ў выніку ацэнкі банка. Таму што ацэнка банка -- гэта адна з прапаноў, а далей мы будзем усё лічыць. На гэтым і пагадзіліся. У залежнасьці ад гэтага, думаю, будзе залежаць у пэрспэктыве цана на прыродны газ, што пастаўляецца ў Беларусь," -- сказаў Аляксандар Лукашэнка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG