Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада Эўропы не прызнала рэфэрэндум у Паўднёвай Асэціі


Радыё Свабода, Прага У Паўднёвай Асэціі адбыліся прэзыдэнцкія выбары і рэфэрэндум аб незалежнасьці ад Тбілісі. Кіраўніцтва Грузіі ніяк не камэнтуе вынікі выбараў і рэфэрэндуму; прадстаўнікі Рады Эўропы заявілі, што ня лічаць іх легітымнымі

За выбарамі і рэфэрэндумам аб незалежнасьці Паўднёвай Асеціі сачылі назіральнікі з 11 краінаў, у тым ліку – непрызнаных Прыднячстроў’я, Нагорнага Карабаху, Абхазыі.

Перамогу на выбарах атрымаў Эдуард Какойты – за яго прагаласавалі 96 адсоткаў выбаршчыкаў. 99 адсоткаў выказаліся за незалежнасьць ад Тбілісі.

(Какойты: ) “Мы далей будзем працягваць цывілізаваную барацьбу для дасягненьня тых мэтаў, якія перад намі паставіў народ на ўчорашнім рэфэрэндуме, пацьвярджаючы вынікі выбараў рэфэрэндуму 1992 года.” Какойты дадаў, што, на ягоную думку, асноўная пагроза каўкаскаму рэгіёну сыходзіць ад, як ён выказаўся, "аўтарытарнага рэжыму Саакашвілі".

Адначасна з афіцыйнымі, у Паўднёвай Асэціі прайшлі і альтэрнатыўныя выбары прэзыдэнта, у якіх бралі ўдзел этнічныя грузіны, усяго – 44 тысячы чалавек. На іх 88 галасоў набраў Дзмітры Санакоеў.

Давід Бакарадзэ, старшыня парляманцкага камітэту Грузіі ў справах эўрапэйскай інтэграцыі, асьцярожна выказваецца адносна законнасьці выбараў.

(Бакарадзэ: ) “Нельга казаць пра законныя выбары. Але той факт, што альтэрнатыўныя выбары былі праведзеныя, і большасьць прагаласавала за кандыдатаў, акрамя Какойты, сьведчыць, што большасьць жыхароў рэгіёну Цхінвалі ня хоча падпарадкавацца рэжыму Какойты, не жадаюць быць марыянэткамі расейскіх палітычных сіл. Шчыра кажучы, людзі папросту хочуць міру, вырашэньня канфлікту шляхам перамоваў”.

Тым часам, прэсавая служба Генэральнага сакратара Рады Эўропы распаўсюдзіла заяву, у якой гаворыцца, што рэфэрэндум у Паўднёвай Асеціі быў несвоечасовым і несправядлівым, а галасаваньне ніякім чынам не спрыяла пошуку мірных шляхоў урэгуляваньня канфлікту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG