Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маладыя прыхільнікі З.Пазьняка заклікаюць не ісьці на выбары


Радыё Свабода, Прага Актывісты грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне” (старшыня -- Зянон Пазьняк) зьвярнуліся да каардынатараў кампаніі “Расплюшчы вочы” у справе будучых выбараў у мясцовыя саветы.

У інтэрвію Свабодзе адзін з аўтараў звароту Уладзімер Мікалаеў паведаміў, што ініцыятыва сыходзіць ад маладых актывістаў грамадзкага аб’яднаньня.

“На мінулых прэзыдэнцкіх выбарах мы чарговы раз ўпэўніліся, што дэмакратычныя выбары пры сучасным рэжыме немагчымыя, а спробы раскрыць фальсыфікацыю з дапамогай назіральнікаў праваліліся... -- адзначаецца ў звароце, -- ... Мы, прадстаўнікі беларускай нацыянальна-арыентаванай моладзі, прапануем зьвярнуцца да выбарцаў з прапановай не ісьці на фальшывыя выбары ў дзень галасаваньня, а выходзіць на вуліцы; да кандыдатаў з патрабаваньнем зьняць свае кандыдатуры за дзень да галасаваньня, пасьля таго як інфармацыйная кампанія будзе праведзеная”.
XS
SM
MD
LG