Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адбылася онлайн-канфэрэнцыя з рэдактарам часопісу "ARCHE" Валерам Булгакавым


Радыё Свабода Сёньня на нашым сайце адбылася онлайн-канфэрэнцыя з галоўным рэдактарам часопісу "ARCHE" Валерам Булгакавым. Чытайце адказы Валера Булгакава на вашыя пытаньні тут --> http://archive.svaboda.org/forum/Forum.aspx .

18 верасьня загадам міністра інфармацыі выхад часопісу "ARCHE" быў прыпынены на тры месяцы на той падставе, што рэдакцыя нібыта зьмяніла тэматыку часопісу на грамадзка-палітычную і не паведаміла своечасова ў міністэрства. Рэдакцыя зьвярнулася ў суд з патрабаваньнем адмяніць загад, аднак судзьдзя Вышэйшага гаспадарчага суду спадар Мікалай Мадудзін не задаволіў патрабаваньне рэдакцыі.

Апошнімі днямі Валер Булгакаў браў удзел у арганізацыі міжнароднай канфэрэнцыі ў Варшаве, прысьвечанай узаемаадносінам Беларусі і Расеі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG