Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пазоў Міністэрства юстыцыі да БХК разгледзяць 28 лістапада


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня ў Вярхоўным Судзе Беларусі судзьдзя Ігар Бабкоў гутарыў з намесьнікам старшыні Беларускага Хэльсынскага камітэту Алегам Гулаком і прадстаўніцай Міністэрства юстыцыі Людмілай Фішкінай.

Як паведаміў Радыё Свабода Алег Гулак, гутарка папярэднічала аднаўленьню ў Вярхоўным Судзе разгляду пазову Міністэрства юстыцыі, якое патрабуе прыпыніць дзейнасьць грамадзкага аб’яднаньня БХК.

(Гулак: ) “Гэтая справа была прыпыненая ўлетку, у сувязі з тым, што мы падалі скаргу на пастанову прэзыдыюму Вышэйшага гаспадарчага суду, які вырашыў, што БХК абавязаны сплаціць падаткі па праектах ТАCIS. І вось сёньня абмяркоўвалася сытуацыя. Разгляд справы прызначаны на 28 лістапада а 10-й гадзіне”.

Сёлета ў чэрвені Міністэрства юстыцыі хадайнічала пра прыпыненьне дзейнасьці БХК на той падставе, што Хэльсынскі камітэт ня выплаціў 160 мільёнаў штрафаў і падаткаў з замежнай грашовай дапамогі. Праваабаронцы спрабавалі аспрэчваць выплату падаткаў паводле праграмы TACIS. Галоўным аргумэнтам у спрэчцы было ранейшае абяцаньне ўраду не абкладаць падаткам гэтую дапамогу Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG