Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карэн Ст’юарт: ”ЗША па-ранейшаму заклікаюць Беларусь вызваліць палітычных вязьняў”


Паводле агенцтва БелаПАН Амбасада ЗША выказала заклапочанасьць тым, што будучыя выбары ў мясцовыя саветы могуць не адпавядаць міжнародным нормам, -- заявіла амбасадарка ЗША ў Беларусі Карэн Ст’юарт.

На яе думку, на мінулых прэзыдэнцкіх выбарах не былі створаныя ўмовы для таго, каб грамадзяне маглі атрымаць поўную і аб''ектыўную інфармацыю і свабодна выказаць сваё меркаваньне.

(Ст’юарт: )"Нядаўнія папраўкі, унесеныя ў выбарчае заканадаўства, яшчэ не выправілі тыя недахопы, што былі адзначаны АБСЭ падчас прэзыдэнцкай кампаніі".

К.Ст’юарт таксама зазначыла, што за апошнія два гады істотна ўзрасла колькасьць затрыманьняў і арыштаў тых людзей, чые меркаваньні адрозьніваюцца ад пазыцыі афіцыйных уладаў.

(Ст’юарт: )"ЗША па-ранейшаму заклікаюць Беларусь вызваліць палітычных вязьняў".

Яна таксама зазначыла, што ў гэты момант прадстаўнікі дэмакратычных сіл ажыцьцяўляюць перадвыбарную дзейнасьць ў справе выпрацоўцы мэтадаў узаемадзеяньня адзін з адным, а таксама распаўсюджаньня сваіх поглядаў сярод выбаршчыкаў. Яна падкрэсьліла, што амбасада ЗША будзе сачыць за сытуацыяй вакол будучых выбараў. К.Ст’юарт зазначыла, што цягам апошніх ста гадоў адбывалася разьвіцьцё дэмакратыі і яе станаўленьне ў сьвеце як формы кіраваньня, што можа ў найбольшай ступені гарантаваць бясьпеку і абароненасьць сваім грамадзянам.

(Ст’юарт: )"Я думаю, што ў нейкі момант Беларусь вырашыць стаць часткай гэтай агульнасусьветнай тэндэнцыі. Гэта будзе ўнутранае рашэньне краіны і беларускага народа".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG