Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Амэрыканскія інспэктары правераць беларускую вайсковую частку


Паводле агенцтва “Інтэрфакс” Група вайсковых спэцыялістаў ЗША пад кіраўніцтвам Джэймса Маккоя прыбудзе ў Беларусь для правядзеньня інспэкцыі адной з вайсковых частак.

Інспэкцыя пройдзе з 13 па 16 лістапада паводле Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Эўропе з мэтай праверкі тэхнікі і ўзбраеньняў, колькасьць якіх абмяжоўваецца гэтай дамовай. Інспэктары самі абяруць частку для праверкі, -- паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі.
XS
SM
MD
LG