Лінкі ўнівэрсальнага доступу

100 год “Нашай нівы”: “І стыд быў за такіх дэпутатоў, і за такіе выбары”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Перадвыбарныя страсьці на старонках “Нашай Нівы” 100 гадоў таму.

Выбарчая тэматыка займае галоўнае месца на старонках “Нашай Нівы” на пачатку 1907 году. У №4 газэта распавядае: “Сорак мужыцкіх выбаршчыкоў заехалі на казённую кватэру. Іх тутака добра пільнавалі і не дапускалі да іх гарадзкіх выбаршчыкоў дый нікога, хто мужыком даў бы параду.

18 выбаршчыкоў-каталікоў павялі да біскупа Роппа і тут узялі ад іх прысягу, што ўсе мужыкі злучацца с памешчыкамі, а не з гарадзкімі. Калі другіе мужыцкіе выбаршчыкі, што прыежджалі пазней, даведаўшысь аб гэтай справі, пачалі бунтавацца, то памешчыцкіе “адвакаты” угаварывалі іх на розныя спосабы.

Наканец гарадзкіе выбаршчыкі неяк дабраліся да мужыкоў і як пачалі ім тлумачыць, што іх ашукалі, то некаторые з мужыкоў усё зразумелі. Але тут прыляцеў маршалак ды давай казаць, што ўжо позна, што мужыкі спаць хочуць — (бытцам іх прыслалі у Вільню спаць!). Панскіе “адвакаты” так сама пачалі кругом круціцца, паднялі шум ды гвалт, што калі мужыкоў і ашукалі, то цяпер ужо позна, не пераробіш!..

Толькі пяць выбаршчыкоў ад Вілейскаго павету не хацелі прадаць мужыцкай справы і злучыліся з гарадзкімі. І што ж — выбралі мужыкі пад камандай памешчыкоў, каго памешчыкі хацелі; і стыд быў за такіх дэпутатоў, і за такіе выбары…”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG