Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першае вялікае сьвята для беларускіх уніятаў у Бэльгіі


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У Бэльгіі, ў анвэрпэнскай беларускай грэка-катліцкай царкве ў нядзелю адбылося ўрачыстае Архірэйскае Набажэнства з нагоды дня ўшанаваньня памяці сьвятамучаньніка Язафата Полацкага (Кунцэвіча) – патрона Беларускай парафіі ў горадзе Антвэрпэне. Упершыню адбылося выстаўленьне для ўрачыстага ўшанаваньня часткі мошчаў сьвятамучаніка Язафата.

Парафія беларускай грэка-каталіцкай царквы ў Антвэрпэне існуе ўжо некалькі гадоў. Але ўпершыню вернікі – беларусы Бэльгіі – мелі такое вялікае сьвята. Іх наведаў біскуп Антвэрпэнскі ўладыка Павел Ван Дэн Берхге. Разам зь ім урачыстае набажэнства адслужылі Апостальскі візытатар для беларусаў замежжа айцец Аляксандар Надсан і ягоны памочнік па місійных справах у Лёндане айцец Сяргей Стасевіч, а таксама пробашч флямандзкай рыма-каталіцкай парафіі Сьвятога Сэрца Ісуса айцец Язэп Гендрыкс і пробашч беларускай грэка-каталіцкай парафіі Ўваскрасеньня Хрыстовага і сьв.Язафата Полацкага айцец Ян Майсейчык. У сьвяточным набажэнсте ўзялі ўдзел некалькі дзесяткаў беларусаў. Беларуская грэка-каталіцка парафія ў Антвэрпэне атрымала таксама ад беларускай місіі сьв.Апосталаў Пятра і Паўла ў Лёндане часткі мошчаў сьвятамучаніка Язафата Полацкага.
XS
SM
MD
LG