Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне: чаму Беларусь і Расея ня могуць дамовіцца пра цану на газ?


Радыё Свабода На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гомеля.

(Пэнсіянэр: ) “Калі б у Расеі быў адзін гаспадар, хутчэй дамовіліся б. А то ў прэзыдэнта свае праблемы, у Чубайса і Мілера – свае, і кожны зь іх вырашае па-свойму. Таму і ня могуць дамовіцца. З Іранам хутчэй дамовяцца”.

(Мужчына: ) “Адзін – прадае, другі – купляе. Гэта рынак, кірмаш”.

(Кабета: ) “Ня ведаю, іхняя справа. Няхай яны вырашаюць там, наверсе”.

(Пэнсіянэр: ) “Расея хоча падмяць Беларусь пад сябе”.

(Мужчына: ) “Думаю, напэўна, таму, што Беларусь рээкспартуе газ. З гэтай прычыны і ня могуць дамовіцца наконт цэнаў”.

(Мужчына: ) “Газ у Расеі належыць прыватнаму капіталу, таму інтарэсы прыбытку вышэй за ўсё”.

(Кабета: ) “Справа ня ў газе. Няма нармалёвых эканамічных стасункаў з Расеяй. Лукашэнка так доўга іграў ролю малодшага брата, што нават Пуцін паверыў”.

(Студэнт: ) “Мне падаецца, што ўся справа ў грашах. Кожны хоча меней даць, але больш узяць. Тут справа не ў сяброўстве ці ў нашых суседзкіх адносінах. Рэальна – справа ў грашах”.

(Мужчына: ) “Мне падаецца, што Расея нешта мудруе. Газ там – у руках магнатаў. Пуцін ня можа сказаць: па такой цане прадаць Беларусі газ”.

(Мужчына: ) “Хто мае сыравіну, той і дыктуе ўмовы. Хто ж будзе дарма аддаваць сваё”?!

(Мужчына: ) “Беларусь імкнецца застацца незалежнай, а Расея спрабуе далучыць яе да сябе”.

(Пэнсіянэр: ) “Толку ня будзе ніколі. Ім усё мала, і будзе мала ўсё жыцьцё, гэтым алігарам” (г.зн. – алігархам).
XS
SM
MD
LG