Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэс-служба Пуціна: сувязі будуць будавацца на рынкавых прынцыпах


Радыё Свабода У Маскве адбылася сустрэча Ўладзімера Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі. Паводле прэсавай службы Пуціна, прэзыдэнты дамовіліся, што гандлёва-эканамічныя дачыненьні Расеі і Беларусі будуць актыўна разьвівацца на ўзаемавыгаднай аснове і будавацца на рынкавых прынцыпах.

Паведамляецца, што ў ходзе сустрэчы Пуцін і Лукашэнка абмяркоўвалі пытаньні, зьвязаныя зь лістападаўскім самітам СНД, рэфармаваньнем гэтай структуры, а таксама шэраг міжнародных пытаньняў.
XS
SM
MD
LG