Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Чаму Беларусь і Расея ня могуць дамовіцца пра цану на газ?


Радыё Свабода На гэтае пытаньне сёньня адказвалі мінакі на вуліцах Наваполацку.

(Спадарыня: ) “Папросту Расея прадавала нам газ танна, а цяпер вырашыла, што гэта ёй нявыгадна. Нам, у сваю чаргу, нявыгадна браць дарагі газ. У той жа час Расея ня хоча губляць свайго апошняга саюзьніка. Так што, я думаю, кошт газу для нас павялічыцца, але не нашмат”.

(Спадар: ) “Я думаю, што бяз газу мы не застанемся. Ну, можа крыху кошт і падвысяць. А так урады павінны дамовіцца. Прынамсі, мы спадзяемся, што яны дамовяцца, і будзе ўсё добра ў нас у Беларусі”.

(Спадар: ) “У нашым інтэрнаце ня газавыя пліты, а электрычныя. Так што мяне, у прынцыпе, кошт газу не хвалюе. Аднак лепш, вядома, каб ён быў таньнейшы”.

(Спадар: ) “Я лічу, што стабільны кошт на газ будзе толькі пры поўным аб’яднаньні нашых краінаў у саюз. Тады й здолеюць дамовіцца і прыйсьці да адзіных коштаў”.

(Спадар: ) “Дамовіцца ня могуць, бо Расея дыктуе свае цэнавыя эквіваленты, якія Беларусь ня надта задавальняюць. Таму ў інтарэсах Расеі заключаць газавыя дамовы на кароткатэрміновы час. І кожнага году Аляксандар Рыгоравіч Лукашэнка мусіць бываць у Крамлі і прасіць Уладзімера Пуціна прадаць таньней нафту й газ”.

(Спадар: ) “Дамовяцца, дамовяцца… Трэба толькі, каб расейскі ўрад з разуменьнем паставіўся да ўраду беларускага. А так дамовяцца”.

(Спадарыня: ) “На газ, вядома, кошты падвысяцца, і гэта нікога ня можа задаволіць. У нас народ і без таго ня стаў жыць заможна. Наадварот, як мне здаецца, усё больш бяднее”.

(Спадар: ) “Пуцін недалюблівае Лукашэнку, там ёсьць нейкія палітычныя тэндэнцыі. Скажам, калі Лукашэнка запрашае да сябе журналістаў з Тамбова — якому прэзыдэнту гэта спадабаецца? Наагул, як мне здаецца, нас чакае цяжкі час”.
XS
SM
MD
LG